Паўночная Карэя выпусціла ў Японскае мора 30 ракет

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse. Як паведамілі ў штабе ўзброеных сіл КНДР, ракеты, запушчаныя з усходняга ўзбярэжжа, праляцелі каля 60 кіламетраў і ўпалі ў акваторыі Японскага мора. Тып ракет у паведамленні не называецца.



Раней, 16 сакавіка, Пхеньян ажыццявіў запуск 25 балістычных ракет. Аналагічныя пускі неаднаразова ажыццяўляліся і ў пачатку сакавіка. Улады Паўднёвай Карэі назвалі іх правакацыйнымі, а таксама патэнцыйна небяспечнымі для самалётаў і марскіх суднаў. Сеул заявіў, што дзеянні КНДР пагаршаюць напружаныя адносіны на Карэйскай паўвыспе і запатрабаваў спыніць пускі.



Паўднёвая і Паўночная Карэя з 1950 году знаходзяцца ў стане вайны. Хоць актыўныя баявыя дзеянні не вядуцца з 1953 года, мірная дамова паміж краінамі ўсё яшчэ не падпісаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі