Павел Латушка заклікаў беларускіх дыпламатаў арганізаваць падполле

Павел Латушка / @latushka
Павел Латушка / @latushka

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх арганізаваць падполле для супраціву рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Падставай для звароту стала затрыманне экс-пасла Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Сілавікі напярэдадні прыйшлі да яго з ператрусам.

"Я хацеў бы сказаць калегам дыпламатам, калі яны яшчэ могуць такімі называцца: "Вы сапраўды не чуеце стогнаў беларускага народа, няўжо вы пагодзіцеся з тым вар'яцтвам дыктатара, які знішчае ўсё ў краіне — любы пункт гледжання, любую пазіцыю любога чалавека", — заявіў Латушка.

Далей ён звярнуўся да супрацоўнікаў беларускага дыпкорпуса з пытаннем: "Няўжо вы не знойдзеце ў сабе сіл нават у падполлі арганізаваць супраціў, змагацца за беларусаў. Каб Вы, перш за ўсё, вы маглі "людзі звацца".

Ігар Ляшчэня ў жніўні мінулага года асудзіў гвалт і звольніўся з дыпслужбы. Праз некалькі тыдняў Лукашэнка пазбавіў і Ляшчэню, і Латушку дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара "у сувязі са здзяйсненнем учынкаў, якія ганьбяць дзяржаўную (дыпламатычную) службу".

Пазней Ігар Ляшчэня стаў адным з удзельнікаў платформы Сход. Гэты праект прыдумалі як альтэрнатыву Палаце прадстаўнікоў. Былі абраныя 151 дэлегат, яны павінны былі заняцца пошукам шляхоў пераадолення крызісу праз перамовы. Пра мэты і задачы праекта Ляшчэня распавядаў у інтэрв'ю Еўрарадыё ў сакавіку.

Напярэдадні да ўдзельнікаў Сходу прыйшлі сілавікі. Праваабаронцам вядома больш чым пра двух дзесятках затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі