Паводле росту курсу долара Беларусь выйшла на 2-е месца сярод экс-рэспублік СССР

Курс долара адносна беларускага рубля ў лютым вырас больш чым на 6% / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Курс долара адносна беларускага рубля ў лютым вырас больш чым на 6% / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У лютым Беларусь заняла другое месца паводле росту курсу долара сярод краін былых рэспублік СССР. Рост склаў больш за 6%, піша рэсурс "Позірк". Горш ідуць справы толькі ў Расіі (+8,39%).

А калі глядзець з пачатку года, то ў Беларусі 3-е месца. За студзень-люты курс долара адносна беларускага рубля вырас на 2,62% (з 2,7364 да 2,80 рубля)

Хутчэй долар рос у Расіі ( на 7,24%) і ў Таджыкістане (на 6,99%). Прыкметна, але ўсё ж не так моцна долар падаражэў за гэтыя два месяцы ў Кыргызстане (на 2,03%). Трохі (менш за працэнт) аслаблі мясцовыя валюты ва Узбекістане, Латвіі, Літве і Эстоніі. Зусім не змяніўся афіцыйны курс амерыканскай валюты ў Азербайджане, Туркменістане і Украіне. А ў Арменіі, Малдове, Грузіі і Казахстане долар нават патаннеў. Прычым у Грузіі і Казахстане — амаль на 3%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі