Педафілы ў інтэрнэце і ў сям'і: як абараніць дзіця ад сексуальнага гвалту

Фота мае ілюстрацыйны характар / Твітар ААН @UnitedNationsRU
Фота мае ілюстрацыйны характар / Твітар ААН @UnitedNationsRU

За апошнія некалькі дзён міліцыя выявіла два выпадкі сексуальнага гвалту над непаўналетнімі. У Гродне мужчына знаёміўся з хлопчыкамі-падлеткамі ў інтэрнэце, дабіваўся з імі сустрэчы і гвалтаваў.

У Мінску мужчына падазраецца ў сексуальным гвалце ў дачыненні да дзвюх маленькіх дачок. Маці дзяўчынак ведала пра тое, што адбываецца, але нічога не прадпрымала і нават не хацела, каб яе мужа затрымлівалі.

Як засцерагчы дзіця ад чужых людзей і часам нават саміх бацькоў? Як размаўляць з маленькімі дзецьмі аб недатыкальнасці іх цела? Як правільна фарміраваць культуру адносін? Пра гэта Еўрарадыё распавяла дзіцячы і сямейны псіхолаг Вольга Філімонава.

Педофилы в интернете и в семье: как защитить ребёнка от сексуального насилия

Хто, як і калі павінен распавядаць дзіцяці аб недатыкальнасці яго цела?

Калі мы адмяжоўваем дзяцей ад чужых людзей, то вялікую частку працы робяць бацькі, прычым з самага ранняга дзяцінства. Яны закладваюць культуру дзіцяці, закладваюць уласную культуру адносін у сям'і. І менавіта бацькі самі павінны выконваць культуру адносін да цела дзіцяці. Нельга лезці абдымацца тады, калі яно катэгарычна супраць, трэба спыняць гульні, калі малы гэтага просіць. Калі маленькае дзіця прыводзяць у госці ці яно проста сустракаецца з чужымі людзьмі, нельга прымушаць яго абавязкова абняцца з усімі або ўступіць у кантакт. Трэба быць беражлівымі да межаў дзіцяці — не рабіць іншага дарослага больш значным, чым само дзіця, проста таму, што "так культурна", "так прынята" ці "так ветліва".

Пачынаць трэба з невербальнага фарміравання дзіцяці. Да прыкладу, выходзім мы ў пясочніцу з малым у паўтара-тры гады. Да дзіцяці падыходзіць чужая мама і пачынае яго гладзіць. Звычайна дзіця такога ўзросту адхіляецца і дае зразумець целам, што не трэба так рабіць, што яму непрыемна. У яго ў гэты момант яшчэ няма прыняцця знешняга свету, ён да яго яшчэ асцярожны. Тым больш калі гэта малазнаёмая цёця. І ў гэтым выпадку аднаму з бацькоў не варта настойваць, сароміць дзіця, спрабаваць прымусіць паддацца, падставіць плячо або каленку. Тады ў дзіцяці ўжо фарміруецца пачуццё, што ён сам можа рэгуляваць дотыкі да свайго цела.

Што рабіць, калі ў госці прыйшлі бабуля і дзядуля, якія вельмі засумавалі па ўнуку і хочуць яго панянчыць?

Тут бацькі таксама павінны рэгуляваць сітуацыю, гаварыць бабулям і дзядулям, каб яны пачакалі, пакуль ён прывыкне. Тады можна абдымацца. Калі гэта вельмі малое дзіця, то яно магло і забыцца сваіх сваякоў, якіх даўно не бачыла. Калі яго прымушаюць ісці на кантакт, то, зноў жа, тут робяць больш важным іншага чалавека. А дзіця гэтага чалавека яшчэ не прыняла, ён для яго чужы аб'ект.

Педофилы в интернете и в семье: как защитить ребёнка от сексуального насилия
zoj.kz

Што будзе, калі ўвесь час парушаюць межы мець дзіцяці?

У выпадку прымусу да кантактаў з малазнаёмымі людзьмі ў дзіцяці такія паводзіны закладваецца. І тады любы дарослы для яго становіцца больш важным, чым яно само. Тады чужы чалавек, дарослы, які падыходзіць, кажа яму: "Хадзем са мной". І гэты дарослы апрыёры больш галоўны, чым дзіця, таму малы думае, што абавязаны пайсці з дарослым.

А як бацькам паводзіць сябе са сваімі дзецьмі?

Самім бацькам варта быць акуратнымі з фізічнымі ласкамі ў адносінах да дзяцей. У нейкі момант дзеці могуць пачаць адчуваць няёмкасць. Або бацькі могуць не заўважаць, калі залішне гладзяць дзяцей у нейкіх месцах. А такім чынам фарміруюць у іх эрагенныя зоны. Калі дзіця пратэстуе супраць абдымкаў або калі яно занятае ў гэты момант, бацькі павінны сыходзіць з рэакцыі дзіцяці, асабліва падлетка. Калі падлетак кажа: "Не абдымай мяне зараз", — то добра б гэтага не рабіць. Калі ж бацькі працягваюць гэта рабіць, то па сутнасці яны парушаюць межы, здзяйсняюць гвалт над дзіцем.

Дзіця павінна ведаць не тое, што доўга абдымаць і цалаваць яго могуць толькі бацькі, а што яно ў любы момант можа спыніць любога чалавека.

Калі трэба пераходзіць ад дзеянняў да размовы?

Калі дзіця сталее, трэба пачынаць гаварыць з ім пра розныя формы адносін паміж дарослымі людзьмі. Па-першае, таму што ў самога дзіцяці ўзнікаюць гэтыя пытанні. Трэба казаць, што ёсць сяброўскія абдымкі, ёсць абдымкі мужчын і жанчын. І ёсць дарослыя людзі, якія нездаровыя псіхічна і могуць прыставаць да дзяцей. Самая галоўная задача — растлумачыць дзіцяці, што трэба не баяцца гэтых людзей, а разумець, што яно само можа гэта рэгуляваць. Напрыклад, прыцягваць увагу дарослых у той момант, калі да яго нехта прыстае.

Што трэба рабіць, каб дзіця не баялася казаць?

Вельмі часта, калі з дзіцем гавораць пра прыставанне дарослых, то настройваюць на страх. А трэба настройваць не на тое, што "я баюся гэтага чалавека", а на тое, што "я разумею, што гэты чалавек нездаровы, я разумею, што ён можа нанесці шкоду, але, каб пазбегнуць гэтага, я павінен распачаць некаторыя дзеянні". Якія? Калі падыходзіць чужы чалавек і некуды з сабой зазывае, то трэба, зусім не баючыся, пачынаць крычаць на ўсю вуліцу: "Адыдзіце ад мяне, я вас не ведаю". Чалавек у гэты момант хутка реціруецца, таму што такія людзі не пераносяць агалоску.

Каб дзіця не баялася пра гэта казаць, трэба фарміраваць давер паміж бацькамі і дзецьмі.

Педофилы в интернете и в семье: как защитить ребёнка от сексуального насилия
gp.by

Калі дзіця ўсё-ткі баіцца, то як вызначыць, што яно нешта хавае?

Бывае, што дзіця засаромелася і перажывае. Па паводзінах, як правіла, гэта вельмі заўважна. Дзіця становіцца больш закрытым, трывожным, неспакойным, мітуслівым. Па вачах, якія бегаюць, па выразе твару дзіцяці стане зразумела, што нешта адбываецца.

Што трэба рабіць у такім выпадку?

Трэба размаўляць, задаваць пытанні: "Што цябе турбуе? Што здарылася? Ці ёсць нейкія рэчы, якія ты баішся сказаць, таму што думаеш, што цябе пакараюць?". Калі відаць, што дзіця напружанае, трэба казаць, што мы цябе не будзем караць, што б ні здарылася (нават калі не стаіць пытанне аб прыставанні, а дзіця проста кубак разбіла). Дзеці часта баяцца пакарання.

А калі сексуальны гвалт здзяйсняюць самі бацькі?

Для дзіцяці галоўны арыенцір у жыцці — гэта яго бацькі. Калі тата гэта робіць, а мама з гэтым згаджаецца, то гэта становіцца для дзіцяці праўдай і правілам. Да нейкага ўзросту тое, як жыве сям'я, з'яўляецца адзінай нормай жыцця. Дзіця не ўяўляе, што можна жыць па-іншаму. Выявіць такія выпадкі досыць складана. Добра, калі ёсць бабулі і дзядулі, якім можна давяраць, з якімі ў яго цёплыя адносіны.

Таксама ў школах можна ўводзіць гутаркі на класных гадзінах, трэба не баяцца гаварыць з дзецьмі пра тое, што ёсць зона сексуальнага жыцця дарослых людзей, што ёсць норма, а што — не норма. І калі бацька ўступае ў палавыя адносіны з уласнымі дочкамі — гэта не норма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі