Пенсіянерку, асуджаную за каментары ў сацсетках, нечакана выпусцілі на волю

Галіна Міхальчук / facebook.com/groups/dissident.by
Галіна Міхальчук / facebook.com/groups/dissident.by

Нечакана на волю выйшла пенсіянерка з Ваўкавыску Галіна Міхальчук, паведамляе dissidentby.

70-гадовая жанчына выйшла з-за кратаў 20 верасня. Сёлета ў лютым яе асудзілі на 2,5 года за каментары ў сацсетках.

На судзе, як расказвала Еўрарадыё, дзяржабвінаваўца заявіла, што Міхальчук "ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму".

Прычыны, паводле якіх вызвалілі пенсіянерку, невядомыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі