Перад навучальным годам Мінздароўя забараніла больш за 3300 дзіцячых тавараў

Школьная вопратка / 1prof.by

Школьная вопратка / 1prof.by

Перад навучальным годам Міністэрства аховы здароўя надала "асаблівую ўвагу" таварам "школьнага асартыменту". У выніку галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы рэгіёнаў Беларусі вынеслі прадпісанні аб неадпаведнасці гігіенічным нарматывам больш як 3300 тавараў. Іх палічылі небяспечнымі для здароўя дзяцей.

У лік знятых у продажу ўвайшлі 1646 адзінак адзення, 526 адзінак панчошна-шкарпэтачных і бялізнавых вырабаў, 253 пар абутку, 381 набору канцылярскіх прыладаў (асадкі, алоўкі, фарбы і іншае), 35 ранцаў (партфеляў, заплечнікаў), паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Сярод іх ёсць і расійскія тавары.

 Напрыклад, у сувязі з перавышэннем зместу фармальдэгіду забаронена рэалізацыя мядовай акварэлі "Мульці Пульці — янот у джунглях" ТАА "Азімут" (Расія), фарбаў акварэльных "ПІФАГОР Энікі-бенікі" (Расія). У сувязі з неадпаведнасцю па паказчыках паветрапранікальнасці і гіграскапічнасці - дзіцячае адзенне: спадніца для дзяўчынак гандлёвай маркі "Full Girls" (Турцыя), штаны для хлопчыкаў гандлёвай маркі "MINOTI LTD" (Пакістан).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі