Перамовы Мілера і Азярца скончыліся нічым

Адказваючы на пытанне, чым скончыліся перамовы, кіраўнік "Газпрама" Аляксей Мілер абмежаваўся адным словам: "Нічым".
Каментуючы перспектывы развіцця падзеяў, Мілер дадаў: "Прэзідэнт ужо ўсё сказаў на сустрэчы з старшынёй праўлення "Газпрама" — пяць дзён", піша сайт "День за днём".

"Эхо Москвы" дадае, што кулуарах Эканамічнага форума ў Пецярбурзе Мілер сказаў, што не ўпэўнены ў магчымасці працягу перамоваў. Заяву Беларусі пра тое, што насамрэч гэта Расія вінная Беларусі за транзіт газу ў Еўропу, кіраўнік "Газпраму" назваў спробай стварыць штучны афсайд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі