Перамовы Украіны, Расіі, Германіі і Францыі працягваліся пяць гадзін
Міністры замежных спраў гэтых краін сустракаліся ў Берліне.
Сустрэча завяршылася пасля паўночы па беларускім часе. Як паведаміў у сваім twitter дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Украіны Аляксей Макееў, міністр замежных спраў Украіны выйшаў з залі засяроджаным.
"Міністры выйшлі. Размова была сур'ёзны. Клімкін засяроджаны. Час для спецыялістаў па інтэрпрэтацыі дыпламатычных заяваў. Клімкін скажа праўду", - напісаў Макееў.
Аднак заяваў так і не прагучала. Удзельнікі перамоваў нават не падыйшлі да журналістаў.