Перанесены матч БАТЭ і брэсцкага "Дынама"
Перанесены матч 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж БАТЭ і брэсцкім "Дынама". Ён мусіў прайсці на "Барысаў-Арэне" 27 верасня, аднак пройдзе 26 верасня (пачатак а 20-й гадзіне).
Прэс-служба барысаўчан паведамляе, што АБФФ пайшла насустрач брэсцкім дынамаўцам, якія і прасілі пра перанос. Справа ў тым, што чэмпіёнаў краіны 1 кастрычніка чакае матч плэй-оф Лігі Еўропы з балгарскім "Лудагорцам". "Дынама" атрымае яшчэ адзін дзень на аднаўленне і падрыхтоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.