Жанчына-стаматолаг на аўтамабілі тараніла браму Белага дома (фота, відэа)

Інцыдэнт са стральбой каля будынка, дзе засядае кангрэс ЗША, пачаўся каля Белага дома. Паліцыя пераследавала аўтамабіль, якім кіравала жанчына. Перад гэтым яна спрабавала пратараніць браму каля Белага дома і сур'ёзна яе пашкодзіла.



Падчас пагоні двое паліцыянтаў былі параненыя — машына трапіла ў аварыю. У падазраваную стралялі, але невядома, ці мела яна зброю. Жанчына была забітая. У салоне аўтамабіля знайшлі аднагадовую дзяўчынку, пагрозы яго жыццю няма, яго ўзялі пад апеку, паведамляе РІА "Новости".

Як стала вядома, загінулай аказалася Мірыям Кэры. 34-гадовая амерыканка жыла ў горадзе Стэмфард ў штаце Канэктыкут, дзе працавала стаматолагам. Паведамляецца, што ў жанчыны была пасляродавая дэпрэсія.



Адзначым, што інцыдэнт адбыўся падчас супрацьстаяння адміністрацыі прэзідэнта з кангрэсам з нагоды фінансавання дзяржустановаў. Як вядома, сенат і палата прадстаўнікоў не знайшлі кампрамісу па бюджэце, з-за чаго шматлікія дзяржаўныя ўстановы з аўторка зачыніліся.



Фота — Reuters, AFP

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі