Ператрус у Малішэўскіх быў звязаны са "справай Прэс-клуба"

Ператрус у Малішэўскіх быў звязаны са "справай Прэс-клуба"

Ператрус у кватэры медыяменеджараў Малішэўскіх быў звязаны са справай  "Прэс-клуба". Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла Галіна Малішэўская.

"Прыходзілі па пытанні майго супрацоўніцтва з "Прэс-клубам", — патлумачыла яна прычыну ператрусу. Ці забралі з кватэры штосьці Галіна Малішэўская не ведае.

Як распавядала Еўрарадыё, ператрус у кватэры Малішэўскіх адбыўся зранку 10 лютага. Праводзілі яго супрацоўнікі ДФР. Неўзабаве пасля ператрусу Віктар Малішэўскі паведаміў, што знаходзіцца на волі. 

Арышту і пературсы па "справе Прэс-клуба" адбыліся 22 снежня 2020 года. Заснавальніцу "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую падазраюць у нявыпаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Праграмнага дырэктара Алу Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага, аператара Пятра Слуцкага і былую супрацоўніцу Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну падазраюць у саўдзеле. Праваабаронцы прызналі ўсіх палітвязнямі.

Сваякі арыштаваных заплацілі суму шкоды, якую налічыла следства, каб змяніць меру стрымання. Аднак нікога з супрацоўнікаў "Прэс-клуба" з-пад варты не выпусцілі.

Галіна Малішэўская ўдзельнічала ў праектах "Прэс-клуба".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі