Першага сакавіка ў свеце адзначаецца Дзень нулявой дыскрымінацыі

ipleaders.in
ipleaders.in

Першага сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень нулявой дыскрымінацыі (Zero Discrimination Day). У 2020 годзе ААН робіць акцэнт на супрацьдзеянні дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і дзяўчынак.

Сёння тэрмін "дыскрымінацыя" выкарыстоўваецца для абазначэння ўшчамлення чалавека ў правах па розных прыкметах (сацыяльных, рэлігійных, расавых, нацыянальных, палавых і інш.). І можа ажыццяўляцца рознымі шляхамі. Пра гэта сведчыць гістарычны вопыт, праз які прайшлі абсалютна ўсе сучасныя дзяржавы. Іх градацыя вар'іруецца ад банальных несправядлівых адносін да абразы і абмежавання ў правах нават на дзяржаўным узроўні.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый абвясціла 1 сакавіка Днём нулявы дыскрымінацыі ў 2014 годзе — пасля таго як ЮНЭЙДС ў 2013 годзе дала старт сваёй кампаніі "Нуль дыскрымінацыі" з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі