Першы энергаблок БелАЭС, верагодна, дагэтуль не запусцілі
Першы энергаблок Беларускай АЭС, верагодна, дагэтуль не запусцілі. Аўтаматыка адключыла яго ад сеткі 12 ліпеня з невядомых прычын. Спецыялісты разбіраліся з гэтым. Пасля высвятлення прычын адключэння энергаблок абяцалі зноў уключыць ў працу.
Дагэтуль не паведамлялася, ці падключылі БелАЭС зноў. Падобна на тое, што яна ўжо два дня стаіць адключаная. Прадстаўнік Белэнерга Аляксандр Малькоў пракаментаваў Еўрарадыё сітуацыю: "Больш інфармацыі, чым тая, якая размешчана ў тэлеграм-канале Мінэнерга і Белэнерга, у мяне няма". А там апошняе паведамленне пра АЭС пра адключэнне.
Першы энергаблок БелАЭС урачыста ўключылі ў сетку ў лістападзе 2020 года. Ад таго часу і пачаліся адключэнні/уключэнні. Мінэнерга тлумачыла, што гэта неабходна для тэставання сістэмаў і абсталявання. Цяпер жа зусім іншая сітуацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.