Першы гол футбольнага чэмпіянату Беларусі забіў камерунец (відэа)
Першы гол футбольнага чэмпіянату Беларусі забіў камерунец Жозэф-Янік Н'Джэнг. На 9-й хвіліне гасцявога паядынка з "Гомелем" легіянер гродзенскага "Нёмана" выдатна рэалізаваў штрафны ўдар. Жывая трансляцыя матчу — на тэлеканале "Беларусь-5".
Форвард з'явіўся ў складзе "Нёмана" ў верасні 2018 года. Нядаўна яму споўнілася 29 гадоў.
У першым матчы тура "Мінск" — "Віцебск" была зафіксаваная нулявая нічыя.