Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі вярнуўся ў амбасаду ў Маскве

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі вярнуўся ў амбасаду ў Маскве

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі звольнены з пасады. Пастановай урада №685 ад 1 снежня ён пераведзены дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Расіі. 

За сваю кар'еру Лёгкі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі (2003-2013), быў дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Маскве (2013-2018). У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам, а потым першым намеснікам міністра інфармацыі. 

Сёлета ў верасні яго ўключылі ў свой "чорны спіс" Літва, Латвія і Эстонія як аднаго з чыноўнікаў, вінаватых у фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, задушэнні пратэстаў, парушэнні асноўных правоў грамадзян, перашкоды працы СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі