Першыя амерыканскія танкі Abrams ужо ва Украіне

Пакуль амерыканскіх танкаў ва Украіне можа быць не больш за дзясятак

Пакуль амерыканскіх танкаў ва Украіне можа быць не больш за дзясятак / Reuters

Першыя амерыканскія танкі Abrams ўжо ва Украіне, яны прыбылі ў мінулыя выходныя. Іх колькасць не называецца. Іншыя пастаўкі чакаюцца ў бліжэйшыя месяцы, піша The New York Times са спасылкай на крыніцы ў ваенным ведамстве Злучаных Штатаў. Прыбыццё танкаў пацвердзіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі: "Абрамсы" ўжо ва Украіне і рыхтуюцца ўзмацніць нашы брыгады".

Чакалася, што першыя танкі Abrams з'явяцца ва Украіне ў сярэдзіне верасня. Выданне Politico сцвярджала, што іх будзе дзесяць. Ва Украіну іх збіраліся прывезці з Германіі, дзе танкі праходзілі "фінальную рэканструкцыю".

ЗША ў пачатку 2023 года паабяцалі Украіне 31 Abrams. Вясной украінскія вайскоўцы (каля 200 чалавек) пачалі трэніроўкі ў Германіі па кіраванні імі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі