Песня "Мокрые кроссы" рэпера Цімы Беларускіх — у топах "Яндэкс.Музыка"
У Беларусі з'явіўся новы рэпер — Ціма Беларускіх. Яго песня "Мокрые кроссы" на "Яндэкс.Музыка" патрапіла на другое месца чарта і абагнала новы трэк Imagine Dragons "Natural". На SoundCloud хіт "Мокрые кроссы" праслухалі 1,65 мільёнаў разоў.
Па інфармацыі партала Onliner.by, артыстам займаецца Kaufman Label, які прадстаўляецца першым беларускім рэп-лэйблам. Пра рэпера вядома, што яму 20 гадоў, ён гуляў у футбол, добра вучыўся ў школе і скончыў эканамічны каледж. Сур'ёзна пачаў займацца музыкай напрыканцы 2017 года, а на пачатку гэтага года выпусціў дэбютны ЕР з пяці трэкаў. Сярод іх — "Мокрые кроссы".
Першы вялікі сольны канцэрт Цімы Беларускіх запланаваны на 20 кастрычніка ў сталічным клубе Re:Public.
Нам музыка Цімы нагадвае Макса Каржа. Такое ўражанне пакідаюць "Мокрые кроссы" і ў аматараў рэпа: маўляў, новы Корж. Але, натуральна, многа Каржоў не бывае. Тым больш, гучыць музыка Цімы Беларускіх вельмі стылёва.