Pianoбой выпусціў кліп на песню "Радзіма"
"Радзіма ў маім уяўленні ― гэта тое, чаго ў цябе ніхто не адбярэ, ― каментуе Шураў ідэю песні.
Зміцер Шураў, ён жа Pianoбой прэзентаваў відэа на песню "Радзіма". Здымкі кліпа праходзілі гэтай вясной на Кіеўшчыне. Рэжысёрам роліка выступіў Уладзімір Шклярэўскі, вядомы пра працах з "Акіянам Эльзы", Цімаці і іншымі выканаўцамі.
"Радзіма ў маім уяўленні ― гэта тое, чаго ў цябе ніхто не адбярэ, ― каментуе Шураў ідэю песні ў сваім профілі на YouTube. ― Мы носім яе ўнутры, як адзін з нашых жыццёва важных органаў. Наяўнасць гэтага органа дае шанец пражыць жыццё паўнавартасным чалавекам. Як здымаць гэта? Як здымаць "Радзіму"? Не ведаю. Але мы паспрабавалі".
Песня "Радзіма" увайшла ў апошнюю пласцінку Pianoбой "Не прекращай мечтать", якая выйшла ў верасні 2013 года.
Фота: odessa.relax.com.ua