Пінскіх журналістаў Ярашука і Якімуша аштрафавалі за відэасюжэт
У Пінску 31 сакавіка адбыўся суд над журналістамі-фрылансерамі Андрэем Якімушам і Віктарам Ярашуком.
Перад гэтым дома ў абодвух адбыліся ператрусы. Былі забраныя камп'ютары, фота- і відэаапаратура, усе электронныя носьбіты інфармацыі, штатывы, а таксама пасведчанні журналістаў.
Нагодай для ператрусаў стаў відэасюжэт, зняты журналістамі. Ён з'явіўся на тэлеканале "Белсат". На іх пачалі адміністрацыйную справу за "незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі" (ч. 3. арт. 23.5 КаАП).
Як піша "Медиа-Полесье", Якімуш і Ярашук заявілі, што матэрыял быў размешчаны на канале Youtube, які не з'яўляецца сродкам масавай інфармацыі, а лічыцца сацыяльнай сеткай.
Суд прызнаў журналістаў вінаватымі і прызначыў ім штрафы: Якімуш павінен заплаціць 870 рублёў (30 базавых велічыняў), Ярашук — 725 рублёў (25 базавых).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.