Пінскія настаўнікі вучыліся ў Італіі выхоўваць дзяцей з парушанным слыхам

Група педагогаў пінскай школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху  наведала горад Равену ў Італіі. Мэтай візіту было азнаямленне з працай італьянскіх калег па рэабілітацыі дзяцей са слыхавымі імплантантамі. Такія дзеці пасля аперацыі атрымліваюць магчымасць чуць гукі, але не ўмеюць карыстацца новымі адчуваннямі. Асабліва пінчукоў уразіў візіт у школы гораду Равены, дзе разам са звычайнымі дзецьмі вучацца і дзеткі з парушэннямі слыху. Такі падыход у Беларусі пакуль не практыкуецца.

На сённяшні дзень у пінскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху  навучаюцца 106 дзяцей і толькі тры з іх маюць слыхавы імплантант.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі