Пінскія падаткавікі закрылі пакістанскі кірмаш
Выставу-кірмаш “Скарбы Усхода”, якая праходзіла ў Пінскім гарадскім доме культуры, наведалі падаткавікі.
Як высветлілася падчас праверкі, у прадаўцоў не было належных дакументаў на прапанаваны тавар. Да таго ж, усе яны былі нанятыя пакістанскім гаспадаром, які некуды знік.
Падаткавікі вырашылі прыпыніць выставу. Што рабіць з неаформленым таварам, будуць вырашаць адпаведныя службы.
Фота — govorim.by