Пінскія ратавальнікі дапамаглі сабаку, які трапіў у пастку
13 лютага пінскія ратавальнікі атрымалі незвычайную просьбу, інфармуе прэс-служба МНС.
Да ратавальнікаў, якія рухаліся па маршруце для вывучэння раёна выезду, звярнулася жанчына. Яна папрасіла дапамагчы сабаку, які сцякаў крывёй. Сабака трапіў у пастку і не мог сам вызваліцца.
Вызваліўшы жывёлу, ратавальнікі даставілі яе на Пінскую гарадскую ветэрынарную станцыю. Там спецыялісты аказалі сабаку неабходную дапамогу. Пасля гэтага яго вярнулі гаспадарам.