Побач з Нацыянальнай бібліятэкай з'явілася кніга Францыска Скарыны

Побач з Нацыянальнай бібліятэкай з'явілася кніга Францыска Скарыны

Побач з уваходам у Нацыянальную бібліятэку Беларусі з'явілася святочная светлавая інсталяцыя, прысвечаная 500-годдзю Францыска Скарыны. Гісторык Мінска Уладзімір Садоўскі, які апублікаваў яе фота на сваёй старонцы ў Facebook, назваў яе "500-годнасць".

На старонках раскрытай кнігі выяўленыя "эмблемы" беларускага першадрукара: "Сонца і месяц" і "Трохкутнік з крыжом". Яны шмат разоў сустракаюцца на гравюрах, якімі Скарына ілюстраваў свае выданні 500 гадоў таму.

Удзень інсталяцыя не вельмі заўважная, але ўночы ўражвае!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі