Побач з тэлецэнтрамі ў Мінску праходзяць акцыі пратэсту

На будынак Белтэлерадыёкампаніі павесілі гістарычны сцяг Беларусі / Еўрарадыё
На будынак Белтэлерадыёкампаніі павесілі гістарычны сцяг Беларусі / Еўрарадыё

15 жніўня ля тэлецэнтраў ў Мінску праходзяць акцыі пратэсту. Да будынка на вуліцы Камуністычнай, дзе базуюцца АНТ і СТБ, людзі нясуць старыя тэлевізары. Тут пратэстоўцы трымаюць у руках плакаты: "Працаўнікі дзяржСМІ, ваша хлусня калечыць жыцці", "Пакажыце людзям праўду".

Да будынка Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка прыйшло каля тысячы пратэстуючых. Незадоўга да таго з'явілася інфармацыя, што тэлевізійныя аператары збіраюцца аб'явіць страйк. Таму ў тэлецэнтр прыехалі Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, і Наталля Качанава, спікер Савета Рэспублікі. Разам з кіраўніком тэлекампаніі Іванам Эйсмант яны правялі сустрэчу з калектывам.

Рядом с телецентрами в Минске проходят акции протеста
Фота з тг-канала "Мотолько, помоги!"

Неўзабаве з будынку Белтэлерадыёкампаніі пачалі выходзіць супрацоўнікі. Інжынеры, сістэмныя адміністратары. Выйшаў журналіст, які распавёў, што напісаў заяву пра сыход. Яны прыгадалі, пра што вялося на сабранні з удзелам прэс-сакратаркі Лукашэнкі і старшыні Савета Рэспублікі.

"Яны прытрымліваюцца пазіцыі, што выбары былі чэснымі, а нас спрабуюць звонку разбурыць".

"Патрабаванні былі розныя. Хтосці хацеў шчыра працаваць — паказваць абодва бакі. Хтосьці хацеў права на забастоўку. Каб у нас было права не казаць няпраўду. Я думаю, на БТ будзе праўда. І будуць людзі, якія адмовяцца казаць няпраўду".

Людзі, якія пратэстуюць супраць таго, што ім паказвае дзяржаўнае тэлебачанне, у нейкі момант павесілі на дзверы БТ бел-чырвона-белыя сцягі. Яны чакалі, калі чыноўнікі выйдуць з будынка. Але па стане на 20:00 Эйсманты і Качанава так і не з'явіліся. Еўрарадыё вяло стрым ад уваходу ў Белтэлерадыёкампанію.

Рядом с телецентрами в Минске проходят акции протеста

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі