Подых імперыі: Саюзная дзяржава як сродак знішчэння Беларусі — эфір

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Арцём Брухан / Еўрарадыё

32 гады таму ў Белавежскай пушчы лідары Беларусі, Украіны і Расіі — Шушкевіч, Краўчук і Ельцын — падпісалі Белавежскія пагадненні, афіцыйна паставіўшы крыж на існаванні СССР. Але наўзамен яму быў створаны СНД, а крыху пазней — “Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі”. Апошняе існуе і да сёння, але 6 жніўня 2023 года беларускія дэмсілы як адну са сваіх стратэгічных мэтаў вызначылі выхад з ўсіх саюзаў з Расійскай Федэрацыяй. Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пры падтрымцы Аб'яднанага пераходнага Кабінета Беларусі падрыхтавала і публікуе даклад “Саюзная дзяржава як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі”.

Якія пагрозы для незалежнасці Беларусі нясе напаўжывая Саюзная дзяржава? Якія высновы робяць аўтары даклада? Ці існуе магчымасць мірна выйсці з-пад уплыву Расіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі