Полк Каліноўскага паказаў сваіх байцоў у акопах на фронце
Каліноўцы ў акопе на фронце / t.me/belwarriors/
Полк Каліноўскага паказаў сваіх байцоў у акопах на фронце. Яны перадаюць прывітанне з перадавой. Прэс-служба падраздзялення апублікавала некалькі здымкаў, на якіх бачым ваяроў батальёна "Волат". Дзе менавіта яны знаходзяцца, не ўдакладняецца. На мінулым тыдні байцы "Волата" ваявалі ў Бахмуце. Адзін з іх быў паранены.
"Любіш капаць — будзеш жыць! — пішуць каліноўцы. — Кожны, хто пабываў на вайне, ведае, што якім бы крутым і падрыхтаваным ты не быў, а ўсё роўна галоўнае ўмець добра акопвацца!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.