Польшча хоча павялічыць колькасць цэнтраў выдачы візаў у Беларусі

Пра гэта распавяла намесніца міністра замежных спраў Польшчы Катажына Кацперчык, паведамляе tut.by. Па словах польскай чыноўніцы, тры польскія консульствы ў Мінску, Гродне і Брэсце выдаюць 50% шэнгенскіх віз беларусам. Аднак пры гэтым колькасць ахвочых атрымаць візу пастаянна расце. Ад 1 кастрычніка беларусы атрымалі права падаваць заяву на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу. 

"Мы хочам павялічваць прапускную здольнасць польскіх консульстваў, каб спрасціць грамадзянам Беларусі атрыманне віз", — сказала Кацперчык. 

Дарэчы, з наступнага года сітуацыя можа ўскладніцца. Ад студзеня 2015-га Польшча павінна ўвесці візавую біяметрыя. Тады выдача адной канкрэтнай візы будзе займаць больш часу, чым цяпер. 

У Варшаве называюць "даволі тэрміновым пытаннем" стварэнне візавых цэнтраў і павелічэнне консулаў у Беларусі, бо да Новага года засталося мала часу. 

Акрамя таго, Польшча падтрымлівае перамовы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму. Кацперчык спадзяецца, што дамова пра гэта можа быць падпісаная на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў траўні 2015 года. 

Фота — msz.gov.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі