Польшча падтрымала прапановы НАУ па праваабарончым санкцыйным пакеце
НАУ прапануе новыя санкцыі
Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) прапануе ЕС гарманізаваць гандлёвыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Таксама НАУ прапануе Еўрасаюзу прыняць праваабарончы санкцыйны пакет супраць імпарту груп тавараў, якія вырабляюцца палітвязнямі ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ.
Гэтыя прапановы былі перададзеныя падчас сустрэчы кіраўніцтва Аб'яднанага пераходнага кабінета з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім 9 студзеня. 12 студзеня гэтыя прапановы былі перададзеныя ў канцылярыю прэм'ер-міністра Польшчы па просьбе польскага боку адзначаецца ў тг-канале Паўла Латушкі.
На гэтым тыдні Польшча, Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся агітаваць за зраўноўванне гандлёвых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі.
25 студзеня МЗС Польшчы заклікаў прыняць новы праваабарончы санкцыйны пакет супраць рэжыму Лукашэнкі — за істотнае пагаршэнне правоў чалавека ў Беларусі і грубыя парушэнні нормаў міжнароднага права.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.