Польшча выдала беларускім праграмістам больш за 10 тысяч віз

Польшча выдала беларускім праграмістам больш за 10 тысяч віз

Больш за 10 тысяч віз выдала Польшча з верасня да траўня беларускім праграмістам і іх сем'ям, ахвочым з’ехаць з Беларусі, паведамляе "Белсат". 

Пераезд праграмістаў пачаўся са жніўня 2020-га. Хтосьці эмігруе па палітычных прычынах, кагосьці падштурхоўвае непрадказальнасць сітуацыі ў краіне: тое, як улады на тры дні цалкам выключылі інтэрнэт у Беларусі, уразіла многіх.

"125 фірмам Польскае агенцтва інвестыцыяў і гандлю дапамагло ў рэлакацыі. Іх патэнцыял — гэта 1700 працаўнікоў, а таксама 60 мільёнаў еўра вырабленых прадуктаў. Польскае агенцтва інвестыцыі і гандлю на гэты момант дапамагае яшчэ больш як 40 фірмам з праектамі на суму 60 мільёнаў еўра", — кажа дырэктарка цэнтра "Govtech Polska".

У верасні 2020-га польскі ўрад запусціў праграму дапамогі ў рэлакацыі "Poland Business Harbour". Праграмісты могуць бясплатна атрымаць візу і магчымасць знайсці працу, не звяртаючыся па дазвол. Як адзначаў партал dev.by, са жніўня Беларусь пакінулі больш за 10 тысяч праграмістаў. Палова абрала Польшчу. Акрамя таго яны пераязджаюць ва Украіну і Літву.

Дарэчы, за 2020 год на экспарце камп’ютарных паслуг Беларусь зарабіла 2,5 мільярда долараў. Гэта больш, чым ад экспарту малака, і толькі на траціну менш, чым ад продажу нафтапрадуктаў і калію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі