Польшча закупляе браневікі для аховы мяжы з Беларуссю

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю / АР

Міністэрства абароны Польшчы закупіць 150 браняваных транспартных сродкаў, якія будуць задзейнічаныя на мяжы з Беларуссю. Іх перададуць падраздзяленням, што знаходзяцца на мяжы ў якасці ўзмацнення памежнікаў, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра Мінабароны Польшчы Павел Бейда. Яго цытуе Reformby.org.

З 1 жніўня на мяжы будзе распачатая новая аперацыя "Бяспечнае Падляшша". Яна мае замяніць дзве цяперашнія аперацыі Gryf і Rengaw. Армейскі кантынгент на мяжы будзе павялічаны да 17 тысяч салдат. 8 тысяч з іх будуць непасрэдна задзейнічаныя ва ўзмацненні аховы мяжы. Яшчэ 9 тысяч будуць у рэзерве. У выпадку неабходнасці яны мусяць цягам 48 гадзін прыйсці на дапамогу з усім сваім рыштункам. Цяпер ва ўзмацненні мяжы задзейнічаныя 6 тысяч вайскоўцаў.

Аперацыі будуць працягвацца да 2028 года — да разгортвання вайсковага кампанента абароны мяжы, дадаў намеснік міністра Цэзарый Томчык. Таксама на мяжы плануецца стварыць інфраструктуру "Шчыт Усход" — уладкаваць умацаванне 700 км польскай мяжы. У гэтую працягласць уваходзяць 400 км мяжы з Беларуссю. Праект плануецца рэалізаваць у 2024-2029 гадах. Ён ужо атрымаў падтрымку на ўзроўні ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі