Польшча завяршае стварэнне электроннага бар’еру на мяжы з Беларуссю

На мяжы Польшчы і Беларусі / pap.pl
На мяжы Польшчы і Беларусі / pap.pl

Польшча завяршае стварэнне электроннага бар’еру на мяжы з Беларуссю, паведамляе pap.pl. "На мяжы з Беларуссю ўжо ўсталявана 206 кіламетраў электроннага бар’еру, які складаецца з сістэмы камер і датчыкаў руху, — кажуць у памежнай службе. — Не хапае толькі 150 метраў на апошнім участку, дзе ўстаноўцы прыбораў перашкаджаюць прыродныя ўмовы”.

Апошні з 11-ці ўчасткаў электроннай загароды, над якімі вядуцца працы, знаходзіцца ў зоне аховы памежных пастоў у Белавежы і Нараўцы. Участак, з якім узніклі праблемы, спадзяюцца абсталяваць летам, калі вада рэчкі адступіць.

Польшча вымушана была пабудаваць 5,5-метровы плот на мяжы з Беларуссю з-за міграцыйнага крызісу 2021-га, адказнасць за які ўскладзена на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Электронны бар’ер ахоплівае і тыя ўчасткі мяжы, дзе плот не будавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі