Польшча зноў увяла плату за нацыянальныя візы для беларусаў
Польская віза / "Наша Ніва"
Грамадзяне Беларусі з 1 студзеня 2023 года мусяць зноў плаціць за атрыманне нацыянальнай польскай візы. Консульскі збор за прыём і разгляд заявы складзе 35 еўра. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Пакуль што рашэнне дзейнічае да 31 снежня 2023 года.
Ад выплаты консульскага збору па нацыянальнай польскай візе тыпу D вызваляць такія катэгорыі беларускіх грамадзян:
асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;
непаўналетнія 12-18 гадоў;
асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць семінары, канферэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі;
асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе "карты паляка".
Нацыянальная польская віза была для беларусаў бясплатнай з канца 2015 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.