Польскі палітык: спецслужбы Беларусі наймаюць транспарт для мігрантаў

Мяжа Беларусі

Мяжа Беларусі / delfi.lt

Польшча адновіць буферную зону на мяжы з Беларуссю ўжо ў аўторак, 4 чэрвеня, піша Polskie Radio.

Апроч таго, вяртаецца часовая забарона на знаходжанне ў прымежнай зоне, сказаў віцэ-прэм'ер-міністр Польшчы, міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Пра аднаўленне буфернай зоны (шырынёй 200 метраў уздоўж усёй мяжы з Беларуссю) яшчэ ў сераду, 29 траўня, абвясціў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Ва ўрадзе патрэбу аднаўлення буфернай зоны тлумачаць жаданнем забяспечыць дадатковую бяспеку для памежнікаў. У апошнія тыдні пачасціліся спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з боку Беларусі. У траўні каля дзесяці польскіх салдатаў у выніку атрымалі параненні.

У эфіры польскай медыя Radio Zet польскі палітык, прадстаўнік "Грамадзянскай кааліцыі" Барыс Будка назваў сітуацыю на мяжы драматычнай.

"Я не магу казаць пра ўсё, таму што інфармацыя засакрэчана. Але адбываецца вельмі сур'ёзны арганізаваны напад на польскую мяжу з боку ўсходніх службаў. У нас драматычная сітуацыя", — сказаў Будка.

Ён дадаў, што цяпер партрэт мігранта, які спрабуе трапіць у ЕС праз Беларусь у абыход урэгуляваных працэдур, змяніўся. Паводле дадзеных палітыка, маладых людзей адмыслова наймаюць для штурму беларуска-польскай мяжы і вывозяць з краін Афрыкі адмысловым транспортоми, арганізаваным беларускімі службамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі