Польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю выратавалі з балота 12 мігрантаў
Польскія памежнікі выратавалі з балота 12 мігрантаў, якія нелегальна ішлі праз мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы.
Мігранты спрабавалі перайсці мяжу ў раёне ракі Нараў, але трапілі ў балота. Зразумеўшы, што не могуць выбрацца, яны затэлефанавалі ратавальнікам.
На дапамогу замежнікам польскія памежнікі выслалі верталё, але ён не змог сесці на топкую паверхню. Пасля гэтага каля мігрантаў застаўся адзін памежнік, які каардынаваў дзеянні ратавальнікаў і вайскоўцаў.
Мігрантам дапамаглі выбрацца з дапамогай выратавальнага абсталявання. Сярод іх былі трое дзяцей — 1, 14 і 16 гадоў.
Двух дарослых давялошся шпіталізаваць — ім была патрэбная дапамога медыкаў. Астатнія часова размешчаныя на памежным пасту. Паведамляецца, што 11 чалавек з'яўляюцца грамадзянамі Ірака, яшчэ адзін — грамадзянін Егіпта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.