Pomidor/Off прэзентавалі першы кліп за 15-гадовую гісторыю

Pomidor/Off прэзентавалі першы кліп за 15-гадовую гісторыю

Гурт Pomidor/off прэзэнтаваў на Tuzin.fm свой першы афіцыйны кліп. Відэа на песню “Дым” зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі па ўласнай ініцыятыве. Па прызнанні лідара гурта Аляксандра Памідорава, мастак атрымаў поўную свабоду, музыкі ў працэс не ўмешваліся зусім і тое, што атрымалася ў выніку, ўсім неймаверна спадабалася.

“Песня сама па сабе вельмі цікавая і вельмі слушная ў энергетычным плане, з пасылам. Памідораў яе пісаў задоўга да Майдана, але ўсё, што мы чуем у ёй, як быццам бы пра ўсе Плошчы, на якіх адбываюцца рэвалюцыі вар’яцтва. Песня настолькі канкрэтная, што нават адчуваеш, як пахнуць пакрышкі, што гараць. Сумна і неаптымістычна, але гэтая песня пра нас”, – распавёў рэжысэр кліпа Сяргей Кастрыцкі Tuzin.fm.

Сяргей прызнаўся, што паставіў перад сабой задачу стылізаваць анімацыйны ролік у складаным і не ўсімі любімым стылі. Зазірнуць у "сістэму жыцця супрэматычнага свету" яму падказала сама песня, таму і намаляванае ўсё ў стылі традыцыйнай віцебскай школы з прывітаннем Малевічу, Пэну і Кандзінскаму.

Песня “Дым” выйшла на альбоме “Патас/Попс/Прапаганда” 2011 года. Яна была прызнаная “Песняй года” на апошняй на сёння “Рок-Каранацыі-2011”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі