Помнік Пушкіну ў Мінску атрымаў чырвоныя рукі
Невядомыя размалявалі помнік Аляксандру Пушкіну ў Мінску чырвонай фарбай, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".
Помнік стаіць у скверы на беразе Свіслачы, недалёка ад Дома Масквы.
Цяпер на месцы здарэння працуе міліцыя. Праваахоўнікаў выклікала мінчанка Марыя. "Я хадзіла ў скверы з сабакам і ўбачыла, што рукі на помніку Пушкіну пафарбавалі ў чырвоны колер. Падышла бліжэй і зразумела, што гэта, хутчэй за ўсё, вандалы. Я выклікала міліцыю", — распавяла жанчына.
У 2017 годзе невядомыя размалявалі помнік Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска: намалявалі яму слёзы сіняй фарбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.