Маладафронтавец Шаўроў, якога вызвалілі пад падпіску, хворы
У чацвер стала вядома пра вызваленне пад падпіску маладафронтаўца Філіпа Шаўрова. Суд над ім прызначаны на 18 траўня. 25-гадовы актывіст абвінавачваеца ў хуліганстве. Як паведамляе svaboda.org, жонка Шаўрова Вольга кажа, што ён прыйшоў дахаты "з букетам кветак". "Падзякаваў, што падтрымлівала, пакуль сядзеў, — распавядае яна. — Але больш нічога пра справу не кажа і адмаўляецца даваць каментары".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.