Постпраўда: ці здольныя беларусы вырвацца за межы міфаў лукашызму — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Прапаганда здольная ствараць сваю праўду, якая да рэчаіснасці мае ўскоснае дачыненне, але выглядае вельмі прывабна. “Я хачу жыць у той Беларусі, якую нам па тэлевізары прапаганда паказвае”, — ужо не першы год (ці нават дзесяцігоддзе) чуваць ад беларусаў. Вось толькі часам складваецца уражанне, што і тое бачанне Беларусі, якое нам прапануе іншы бок, — гэта такі ж міф, постпраўда, але іншага колеру…

Ці здольная прапаганда стварыць такі міф, у які беларусы сапраўды павераць? Чым небяспечная постпраўда і ці застрахаваныя мы ад таго, што, вырваўшыся з адной, мы не трапім у іншую? Што сёння можна зрабіць для вызвалення палітвязняў і ці сапраўды Лукашэнка ў гэтым пытанні прыслухоўваецца да Пазняка? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі