Пра Кітай, мігрантаў на польскай мяжы і “суб’ектнасць” Лукашэнкі — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Абяцанага візіту ў Кітай напярэдадні асноўнага дня галасавання ў “перавыбарах Лукашэнкі” так і не адбылося. Што стала прычынай — прапаганда разам з МЗС сарамліва замоўчвае. Дакладней, адмоўчваецца. Затое кажуць пра “жэст добрай волі” і вызваленне грамадзянкі ЗША. Нібыта без усялякіх папярэдніх умоў. А на польскую мяжу практычна адразу па заканчэнні выбарчага фарсу вярнуліся нелегальныя мігранты…
Што азначае адмена візіта Лукашэнкі ў Кітай і ці заменіць кітайскі трэк заходні напрамак для Мінска? Ці стане завяршэнне электаральнага цыклу заканчэннем легітымнасці Ціханоўскай? Як на сітуацыю ў Еўропе і ў нашым рэгіёне паўплываюць рашэнні Трампа? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.