Пра Польшчу, Афрыку, “Вагнер” і крыўды Лукашэнкі — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Пакуль поўная пачуцця ўласнай значнасці Каардынацыйная рада рыхтуецца прымаць справаздачу ў занятых рашэннем жыццёва важных задач “міністраў” Аб’яднанага пераходнага кабінета, “вагнераўцы” ці то пашыраюць сваю “інструктарскую” прысутнасць у беларускім войску, ці то пачынаюць працэс транзіта ўлады ад Лукашэнкі да… некага іншага. Павялічваецца градус напружання і верагоднасць правакацый, якія прыгожынскія найміты могуць арганізаваць на мяжы з Польшчай. Якую апошнім часам так не любяць і Пуцін, і Лукашэнка. Захад рыхтуецца даць адказ на любыя несяброўскія дзеянні з-за беларускай мяжы…

Што прымушае Лукашэнку і яго “сілавікоў” цярпець “вагнераўцаў” і якіх сюрпрызаў ад іх чакаць? Ці пойдзе Польшча на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю і як на гэта адрэагуюць калегі Варшавы па ЕС, як гэта адаб’ецца на беларусах? Ці можна сур’ёзна ставіцца да планаў па стварэнні ДРГ для накіравання ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі