У пятніцу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла
У Беларусі ў жніўні 2024-га
У пятніцу, 16 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца толькі раніцай і ўдзень месцамі па паўднёвым захадзе краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (на захадзе — да +18, у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — ад +26 да +32 (у сталіцы — 27-29 цяпла).
У суботу ападкаў будзе мала, на поўдні Беларусі чакаецца да +33 градусаў. У нядзелю дажджы (месцамі — моцныя дажджы і навальніцы) пройдуць амаль па ўсёй краіне. На Гомельшчыне прагназуецца да 34 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.