Пра выбары “на мінімалках” і жыццё за “мінімалку” — эфір з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
З 1 студзеня 2024 года ў Беларусі падвысілі мінімальны заробак. І цяпер у самай сацыяльнаарыентаванай дзяржаве нашага рэгіёна як мінімум ён складае 626 рублёў. На зайздрасць усім суседзям. У якіх “мінімалка” усяго толькі… у 5 разоў большая за беларускую. А проста трэба ўмець эканоміць і ўсё будзе добра, скажуць зласліўцам праўдарубы ад лукашэнкаўскай прапаганды.
Што з сябе ўяўляе беларуская “мінімалка” ў параўнанні з мінімалкамі ў суседніх краінах і ці можна на яе выжыць? З якімі выклікамі сутыкаецца беларуская эканоміка і пры чым тут санкцыі і залежнасць ад Расіі? Ці здольныя дэмсілы за мяжой годна правесці кампанію па выбарах у КР, калі і надалей будуць дзейнічаць “на мінімалка” у гэтай справе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер, сябра Каардынацыйнай рады Аляксандр Кныровіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.