Прадпрыемствам — даўжнікам па заробках не дазволяць браць замежнікаў на працу

Прадпрыемствам — даўжнікам па заробках не дазволяць браць замежнікаў на працу

Чыноўнікі Мінпрацы зацвердзілі інструкцыю наконт таго, як наймальніку ўзяць на працу замежнага спецыяліста. Адпаведны дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале, піша tut.by.

Чыноўнікі вырашылі даць беларусам больш магчымасцяў для працаўладкавання. З гэтай мэтай яны прапісалі сітуацыі, калі ўлады могуць адмовіць наймальніку ў прыёме на працу замежнага спецыяліста.

Сярод асноўных прычынаў называюцца такія:

— у заяве наймальніка падааюцца недакладныя звесткі пра найменні і коды прафесій рабочых (пасадах службоўцаў), па якіх запрашаюцца замежнікі;

— ёсць звесткі, што на працягу апошніх шасці месяцаў наймальнік парушаў працоўнае заканадаўства, у тым ліку меў запазычанасць па заробках;

— наймальнік на працягу шасці месяцаў перад запытам не падаваў у органы занятасці звесткі пра свабодныя вакансіі.

Замежным кампаніям у Беларусі з 15 чэрвеня стала больш складана прымаць на працу працоўных мігрантаў. Цяпер кампаніі-нерэзідэнты могуць даць працу замежнікам у Беларусі толькі ў двух выпадках — або па рашэнні Аляксандра Лукашэнкі, або для працы ў сваім прадстаўніцтве ў Беларусі (не больш за 5 чалавек). Сёння прадстаўніцтва ў нашай краіне маюць каля 900 замежных кампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі