Прадпрымальнікі збяруцца ў Мінску на чарговы форум

Прадпрымальнікі збяруцца ў Мінску на чарговы форум

14 снежня беларускія прадпрымальнікі збяруцца ў Мінску ў гасцініцы "Беларусь" на чарговы форум. Ён мае назву "Будучыня прадпрымальнікаў з 1 студзеня 2016 года: наступствы, рызыкі і прапановы". Мяркуецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел не менш за 250 чалавек. Запрашэнні былі адпраўленыя ва ўрад і Адміністрацыю прэзідэнта.

Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" прыняло маніфест "За прадпрымальніцкую Беларусь!". Адзначаецца, што яго адрасаты — беларускі народ і прэзідэнт Беларусі. "Перспектыва" заклікае "спыніць вайну з прадпрымальнікамі" і "эксперыменты над бізнесам". "Мы хочам ісці за цывілізаваным светам у нагу з часам, а не жыць па законах мінулага", — гаворыцца ў дакуменце.

Цалкам "Маніфест" можна паглядзець тут.

Здымак з архіву Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі