Прадстаўніца Лівана на Алімпіядзе знялася ў скандальнай фотасесіі (відэа)

Відэа эратычнай фотасесіі гарналыжніцы Джэкі Шамун, якая прадстаўляе Ліван на Алімпіядзе ў Сочы, выклікала скандал на яе радзіме. Дзяўчына топлес пазіравала для аўстрыйскага календара, перадае сайт sportnaviny.com.

Большая частка насельніцтва Лівана была абураная такімі паводзінамі ўдзельніцы зборнай. Міністр спорту Фейсал Карамі даручыў расследаваць сітуацыю. На яго думку, такое відэа можа пашкодзіць іміджу краіны.

Сама гарналыжніца не чакала такога шуму вакол фотасесіі і відэа. На сваёй старонцы ў Facebook яна папрасіла прабачэнні.

“Так, я знялася аголенай для аўстрыйскага гарналыжнага календара 3 гады таму. Фотаздымкі, што выйшлі ў канчатковым выніку, не падобныя на тыя, што адлюстраваны на відэа, гэта ўсяго толькі падрыхтоўка да фотасесіі, якая не павінна была быць даступная ўсім. У кожным выпадку я хачу папрасіць прабачэння, таму што Ліван — краіна кансерватыўных поглядаў і гэта не той вобраз, які адлюстроўвае культуру маёй краіны. Я выдатна вас зразумею, калі вы будзеце мяне крытыкаваць”, — напісала Джэкі Шамун.

Пазней яна выдаліла сваю старонку ў сацсетцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі