Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання-2018"
Беларусь выступіць у першай частцы першага паўфінала "Еўрабачання-2018" 8 траўня ў Лісабоне. У гэты ж дзень на сцэну выйдуць канкурсанты з Літвы, Эстоніі, Азербайджана, Арменіі, Чэхіі, Ізраіля, Фінляндыі, Балгарыі, Албаніі, Бельгіі, Ісландыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Ірландыі, Кіпра, Харватыі, Грэцыі, Македоніі.
Таксама лёсаванне вызначыла, у якім з двух паўфіналаў будуць галасаваць краіны "Вялікай пяцёркі" і краіна-гаспадыня Партугалія. Іспанія, Вялікабрытанія і Партугалія галасуюць у першым паўфінале.
Парадкавы нумар удзельнікаў будзе вызначаны рэжысёрам "Еўрабачання" у красавіку.