Прадстаўнікі Беларусі правядуць у Вашынгтоне перамовы з МВФ
Беларуская дэлегацыя правядзе ў Вашынгтоне перамовы з Міжнародным валютным фондам. Яны будуць прысвечаныя новай крэдытнай праграме для нашай краіны. 15-16 красавіка прадстаўнікі Беларусі ўдзельнічаюць у вясновай сесіі Сусветнага банка і МВФ.
Як інфармуе БелаПАН, кіраўніком беларускай дэлегацыі з'яўляецца намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.
Улады Беларусі спадзяваліся, што праграма з МВФ можа быць падпісаная ў першыя два месяцы 2016 года. Аднак гэтага з невядомых прычын не адбылося. У Мінску разлічваюць атрымаць крэдыт у памеры 3 млрд долараў.
Дарэчы, у чацвер стала вядома, што МВФ пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі.