Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з дэпутатамі літоўскага Сейма
Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з літоўскімі дэпутатамі / t.me/belwarriors
У Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў палка Каліноўскага з дэпутатамі Сейма Літвы, паведамляе прэс-служба палка.
Дэлегацыю ўзначальвалі віцэ-спікер Сейма Паўлюс Саўдаргас і кіраўнік камітэта нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынас Кашчунас.
Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.
Паведамляецца, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларуска-літоўскіх адносінаў у кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны і магчымай агрэсіі супраць Літвы. Таксама абмяркоўваліся пытанні патрэб палка і дапамогі яму.
Раней прадстаўнікі палка Каліноўскага правялі сустрэчу з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, якая выклікала вялікі розгалас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.