Прадукцыя БМЗ экспартуецца ў Еўрасаюз праз літоўскую кампанію — расследаванне

Будынак кампаніі BMW-Baltija / LRT​
Будынак кампаніі BMW-Baltija / LRT​

Беларускі металургічны завод кантралюе кампанію BMS-Baltija ў літоўскім Шаўляі і праз яе гандлюе металапрадукцыяй з краінамі Балтыі, Скандынавіі і Заходняй Еўропы, паведамляе аддзел журналісцкіх расследаванняў LRT.

Летась даходы ад продажаў BMS-Baltija, звязаныя з гандлем беларускімі металамі, дасягнулі 174 мільёнаў еўра, у 2018-2019 гадах гэтая сума склала паўмільярда еўра.

45% акцый BMZ-Baltija належаць літоўскай кампаніі Steelland, яшчэ 55% — БМЗ. У BMZ-Baltija працуе былы прадстаўнік рэгіянальнай улады ў Беларусі Юрый Хілінскі. Раней Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго на пасаду кіраўніка Першамайскага раёна горада Бабруйска. 

Беларускі металургічны завод, акцыямі якога валодае Мінпрам Беларусі, аказвае істотную падтрымку рэжыму Лукашэнкі, адзначае LRT. Пры гэтым БМЗ выкарыстоўвае Літву як дыстрыбутара прадукцыі ў краіны Еўропы, а кампанія BMW-Baltija паспяхова пазбягае заходніх санкцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі