Праграма Каліноўскага стала праграмай стажыровак і не толькі для рэпрэсаваных

Праграма Каліноўскага стала праграмай стажыровак і не толькі для рэпрэсаваных

Праграма атрымання вышэйшай адукацыі імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў у Польшчы стала праграмай стажыровак. Як паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на старшыню камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іну Кулей, праграму запусцяць з новага навучальнага года.

Другая стыпендыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Каліноўскага разлічаная на беларускіх грамадзян, якія маюць магістарскую ступень у галіне сацыяльных, гуманітарных навук, эканомікі і права. Яна з’яўляецца працягам і развіццём першай стыпендыяльнай праграмы, заснаванай у 2006-м годзе. Паўдзельнічаць у ёй могуць асобы з адпаведнай навуковай ступенню ва ўзросце да 39 гадоў (апроч выключных выпадкаў). Яны змогуць прайсці індывідуальныя акадэмічныя стажыроўкі на аснове праектаў, прадстаўленых у рамках заяўкі кандыдатаў.

Кожны з адабраных кандыдатаў зможа цягам 10 месяцаў атрымліваць стыпендыю, якая складае прыкладна 600 долараў на месяц. Польскі ўрад лічыць, што колькасць пацярпелых па палітычных матывах у Беларусі зменшылася, таму для таго, каб стаць удзельнікам праграмы Каліноўскага-II, неабавязкова быць рэпрэсаваным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі